Перайсці да зместу

Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі
Сцяг Народны камісар унутраных спраў БССР
10 снежня 1934 — 28 лістапада 1936
Папярэднік Леанід Закоўскі
Пераемнік Георгій Малчанаў

Нараджэнне 1896[1]
Смерць 28 ліпеня 1938(1938-07-28)[1]
Месца пахавання
Партыя
Месца працы
Чын
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць  СССР
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізра́іль Майсе́евіч Ляпле́ўскі (1894, Брэст-Літоўск — 28 ліпеня 1938, расстрэльны палігон «Камунарка», Масква) — беларускі, украінскі і савецкі дзяржаўны дзеяч. Камісар дзяржбяспекі 2-га рангу, кіраўнік НКУС БССР (1934—1936). Брат Р. М. Ляплеўскага.

Нарадзіўся ў 1894 годзе ў Брэст-Літоўску ў яўрэйскай сям’і. У 1914—1917 гадах служыў у Расійскай арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. Член РСДП(б) з лютага 1917 года.

У органах ВЧК з 1918 года ў Саратаве, Екацерынаславе. У 1923—1925 гадах — начальнік Падольскага губернскага аддзела ДПУ. У 1925—1934 гадах — начальнік ДПУ Адэскай губерні, намеснік старшыні ДПУ УССР, начальнік Асобага аддзела ДПУ Масквы, паўнамоцны прадстаўнік АДПУ Саратаўскага краю.

Са снежня 1934 года па лістапад 1936 года — народны камісар унутраных спраў БССР. У 1936—1937 гадах — намеснік народнага камісара ўнутраных спраў СССР, затым — народны камісар унутраных спраў УССР, начальнік 6-га аддзела ГУДБ НКУС СССР.

Арыштаваны 26 красавіка 1938 года. Прыгавораны 28 ліпеня 1938 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР па артыкулах 58-1 «б», 58-11 КК РСФСР за ўдзел у «антысавецкай арганізацыі правых» да вышэйшай меры пакарання. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў Маскве ў той жа дзень.

9 ліпеня 2013 года Судовай калегіяй па справах ваеннаслужачых Вярхоўнага суда Расійскай Федэрацыі прызнаны не падлягаючым рэабілітацыі.

У 1930 годзе выступіў арганізатарам рэпрэсіўнай аперацыі АДПУ «Вясна» па «зачыстцы» шэрагаў Чырвонай Арміі ад ваенных спецыялістаў былой Расійскай імператарскай арміі і грамадзянскіх асоб з ліку былых белых афіцэраў. За 1930—1931 гады па сфабрыкаванай справе «Вясна» следчымі АДПУ было прыцягнута 2.010 чалавек: 305 вайскоўцаў і 1.705 грамадзянскіх асоб. 573 з іх былі расстраляныя, іншыя прыгавораны да працяглых тэрмінаў зняволення.

  1. а б Кто руководил НКВД. 1934-1941